Настаўнік звяртаецца да вучняў:
Сёння, дзеці, у нас незвычайны урок. Мы адправімся у маленькае падарожжа па каралеўстве “Матэматычныя забавы”.
Матэматыка вельмі патрэбна чалавеку. Ці ўзводзіць ён вышынны дом, ці будуе машыну - яму не абыйсціся без матэматычных ведаў.
Зараз мы паспрабуем пранікнуць у загадкавы свет займальных заданняў і вызначым, на што мы здольныя. Наша падарожжа пачынаецца…(На дошцы вісіць плакат з выявай замка з варотамі)
Настаўнік тлумачыць:
Вароты ў каралеўства пакуль зачынены. Вы павінны рашыць прыклады і знайсці, які прыклад лішні ? Чаму ? І тады варота адчыняцца.
- 10 – 2
3 + 5
11 - 2
9 + 9
20 – 2
16 + 3
Малайцы ! Заданне выканана – вароты ў каралеўства адчыняюцца, мы прадаўжаем падарожжа.
(На дошцы вывешваецца карта з маршрутам падарожжа)
Настаўнік паведамляе:
Перад намі - карта каралеўства “Матэматычныя забавы” з указаннем маршруту. Зорачкамі на ей пазначаны станцыі, дзе мы будзем рабіць прыпынкі. Але станцыі трэба не проста прайсці, а пераадолець, бо жыхары падрыхтавалі нам заданні.
Першая станцыя “Задачная”
Жыхары гэтай станцыі вельмі любяць рашаць задачы. Вось якія задачы яны падрыхтавалі нам.
І. Маша прачытала 9 старонак кнігі, ёй засталося прачытаць 5 старонак.
Колькі старонак было ў кнізе ? (5+9=14)
ІІ. У гаражы стаялі 8 грузавых і 6 лехкавых машын. Да іх паставілі яшчэ 4грузавыя машыны. Колькі машын стала у гаражы ?(8+6=14, 14+4=18).
Другая станцыя “Загадкавая”
Жыхары гэтай станцыі захапляюцца загадкамі. І яны падрыхтавалі нам некалькі загадак – вось яны.
І. Быў ён доўга невядомым,
Пасля казкі стаў знаёмым.
Ён вясёлы, добры, смелы,
Ён адважны і умелы.
З агароднінай сябруе,
У агародніне пануе…
Каб здагадацца, хто гэта, трэба рашыць прыклады і перавярнуць карткі, Літары на картках складуць імя героя казкі. (Адказ: Чыпаліна)
ІІ. Праўда, дзеці, я цудоўны ?
На вялікі мех падобны.
Па марах, у сініх водах,
Даганяю параходы…
Каб знайсці адгадку, трэба таксама рашыць прыклады, перавярнуць карткі і прачытаць слова. (Адказ: дэльфін)
Наступная станцыя “Фізкультхвілінка”
Працягваем мы наша падарожжа, мы з вамі на станцыі “Вылічальная”
Жыхары сустракаюць нас кветкамі. Ды не простымі – усе жыхары любяць вылічэнні, і на пялёстках папяровых кветак запісаны прыклады, нам трэба хутка рашыць іх. (Дзеці адрываюць па пялёстку і выконваюць заданні)
Наступная станцыя “Павучальная”
На гэтай станцыі жывуць вельмі добрыя і мудрыя людзі. Яны падрыхтавалі нам заданне: паставіць паміж лікамі знакі:<, >, ці = .
10 – 9 8 - 4
8 + 4 9 + 3
18 – 6 20 – 8
9 + 9 12 + 5
11 +3 16 - 3
Станцыя “Сустрэчная”
На гэтай станцыі нас сустракае гаспадыня замка – каралева Арыфметыка.Яна падрыхтавала нам заданні -- гэта апошняе выпрабаванне.
1. Назавіце суседзяў ліку: 9; 20.
2. Які самы маленькі двухзначны лік ?
3. Палічыце дзесяткамі да 100 і наадварот.
Падвядзенне вынікаў.
Вось і скончылася наша падарожжа. Каралева Арыфметыка вельмі рада за то, што вы выканалі ўсе заданні. Усім вялікі дзякуй !